Усе навіны

У Беларусі могуць забараніць гуляць у замежных анлайн-казіно – на грамадскае абмеркаванне вынеслі праект указу

25 лютага, 19:28

У Беларусі вынеслі на грамадскае абмеркаванне праект указа па ўдасканаленні дзейнасці ў сферы ігральнага бізнесу.

У Беларусі вынеслі на грамадскае абмеркаванне праект указа па ўдасканаленні дзейнасці ў сферы ігральнага бізнесу. Ён можа забараніць карыстальнікам гуляць у замежных анлайн-казіно.

Законапраект прапануе «рэалізаваць меры па вырашэнні існуючай у цяперашні час у беларускіх арганізатараў азартных гульняў праблемы, звязанай з адтокам гульцоў у сувязі з наяўнасцю ў апошніх магчымасці пералічыць сродкі са сваіх рахункаў, адкрытых у банках і нябанкаўскіх фінансава-крэдытных арганізацыях Рэспублікі Беларусь, у адрас кампаній, якія ажыццяўляюць дзейнасць па арганізацыі і правядзенні азартных гульняў, размешчаных за межамі Рэспублікі Беларусь, непадкантрольных заканадаўству нашай краіны»

Пры гэтым невядома, пра якія меры ідзе гаворка. Таксама нічога не сказана пра адказнасць, якую можа панесці парушальнік.

Акрамя таго, ў праекце гаворыцца пра неабходнасць паляпшэння працэдуры верыфікацыі, ідэнтыфікацыі і аўтэнтыфікацыі наведвальнікаў стацыянарных і віртуальных ігральных устаноў.

Сваімі заўвагамі і прапановамі наконт змяненняў у заканадаўстве пра азартныя гульні можна падзяліцца да 1 сакавіка тут.