Tribuna/Футбол/Блогі/О духе времени/У Глеба новае аўто – сёлетняе, кiтайскае, па цане трохпакаёўкi ў Мінску

У Глеба новае аўто – сёлетняе, кiтайскае, па цане трохпакаёўкi ў Мінску

Азiятская краiна дамiнуе на беларускiм рынку.

Аўтар — Alex Zagorski
14 кастрычніка, 09:04
12
У Глеба новае аўто – сёлетняе, кiтайскае, па цане трохпакаёўкi ў Мінску

На сённяшнім беларускiм рынку аўтамабіляў дамінуюць кітайскія вытворцы. Чарговым доказам у пачатку кастрычніка стала выстава «Аўтаэкспа» ў мінскім футбольным манежы, якую назвалі найбуйнейшай у Беларусі за 10 гадоў. Профільны партал «Аўтабізнес» апісаў экспазіцыю як «новую рэальнасць: вялікія і звыклыя брэнды з рынку практычна садзьмула, трэба вучыць новыя назвы, у большасці сваёй – кітайскія».

Звязаны такі стан спраў са шматлікімі санкцыямі, што накладзеныя на беларускі рэжым у адказ на вайну, якую з 24 лютага 2022 года працягвае Расiя ва Украіне з выкарыстаньнем тэрыторыі Беларусі. З прычыны гэтага рэзка знізілася колькасць мадэляў, а ў студзені-ліпені 2023-га 75,6% новых машын, якія прадаюцца ў Беларусі, было кітайскай маркі Geely (выпускаецца і непасрэдна ў Беларусі). У чэрвені рэжым нават заклапаціўся пра неабходнасць «абараніць рынак».

Відавочна не пачуў гэтага рэжымны член выканкама АБФФ Аляксандр Глеб. 12 кастрычніка яго жонка Святлана расказала, што экс-футбалісту прыйшла кітайская аўтанавінка. І наўрад ці тут Глебу дапамог паход на згаданы аўтасалон – у аглядах на яго не пiсалi пра вытворцу, якога абраў былы гулец.

Марку машыны жонка Глеба не назвала. Затое паказала вонкавы выгляд аўто і яго інтэр'ер, а таксама электронную сістэму, у якой ёсць выключна кітайская мова. На відэа рэжымнік запэўніў жонку, што да 2024-га павінна выйсці англамоўнае абнаўленне.

Атрыманых візуальных падказак хапае для таго, каб вызначыць марку новага аўто Глебаў – Li Auto L7, пяцімесны кітайскі красовер класа люкс 2023 года выпуску. Машына мае гібрыдны рухавік на 1,5 літра, 449 конскiх сіл, АКПП. Разгон да 100 км/г – за 5,3 секунды, запас ходу на электрычнасці – 210 кіламетраў.

Li Auto L7 выпускаецца ў трох камплектацыях – Air, Pro і Max (так, як і тэхніка Apple). Машына забяспечваецца сядзеннямі з электрарэгуліроўкай, абдзіманнем, падагрэвам і масажам, гукам Dolby Atmos 4D, прадугледжаны спецыяльны мультымедыйны экран для задніх пасажыраў, яшчэ два планшэта з дыяганаллю 15,7“ і разрашэннем 3К спераду. У Кітаі аўтамабілі маркі Li (яна ж LiXiang па iменi заснавальнiка) называюць альтэрнатывай BMW X7 ці Mercedes GLS.

Што тычыцца цаны на L7, то па абвестках у Беларусі гэтыя машыны прадаюцца ад 59 да 72 тысяч долараў. За гэтыя грошы можна набыць трохпакаёўку з рамонтам у Мінску. Але, як вядома, жыллёвае пытанне Глеб даўно рашыў.

Іншыя пасты блога

Усе пасты