Tribuna/Футбол/Блогі/О духе времени/У Полацку пʼяны чэмпіён-кікбаксёр даў «амапаўцу» ў твар – і атрымаў толькі «хімію». Вось хто яго ўратаваў

У Полацку пʼяны чэмпіён-кікбаксёр даў «амапаўцу» ў твар – і атрымаў толькі «хімію». Вось хто яго ўратаваў

Трэнер-лукашыст з сувязямі.

Аўтар — bytribuna com
30 красавіка, 18:00
У Полацку пʼяны чэмпіён-кікбаксёр даў «амапаўцу» ў твар – і атрымаў толькі «хімію». Вось хто яго ўратаваў

21-гадовы чэмпіён Беларусі па кікбоксінгу Іпаліт Служэнка ва ўсіх сэнсах ударна сустрэў Новы год: спачатку напіўся ў адным з бараў Полацка, затым збіў незнаёмца, а бонусам яшчэ і ўдарыў у твар носьбіта амапаўскай формы, які прыбыў на разборкі. Лукашэнкаўскі рэжым пагражае сямю гадамі пазбаўлення волі нават за сарваны пагон так званага сілавіка, а тут – добра пастаўлены ўдар дакладна ў цэль. Але для Служэнкі ўсё скончылася адносна добра (а можа скончыцца яшчэ лепей) – усяго два гады абмежавання волі, то бок так званай «хіміі». Вось што яму памагло.

Хто такі Служэнка

У беларускім кікбоксінгу палачанін не тое, каб вельмі вядомы. Многія прадстаўнікі баявых мастацтваў, з якімі мы гутарылі, нічога пра яго не чулі. Пры гэтым у 21-гадовага Служэнкі хапае самых розных узнагарод.

Ён пачаў займацца кікбоксінгам у 11 гадоў у Полацкай СДзЮШАР. Па юнаках і юніёрам стабільна выйграваў беларускія турніры ў сваіх узроставых катэгорыях, у 18 адправіўся на чэмпіянат Еўропы. У раздзеле К-1 у групе «старэйшыя юніёры» ў вагавой катэгорыі да 71 кг стаў срэбным прызёрам. У многім на вынік паўплывала траўма пляча, атрыманая ўжо на турніры. На той момант Служэнка служыў у войску ў адной з частак у Полацку, але яго адпусцілі на спаборніцтвы.

У 2022 годзе баец узяў золата чэмпіянату Беларусі ў катэгорыі да 75 кг. Дзякуючы такому дэбюту на дарослым рынгу ён трапіў у галоўную зборную Беларусі і менш чым праз месяц прыняў удзел у міжнародных спаборніцтвах у Кемерава «Расія – спартыўная дзяржава», дзе стаў срэбным прызёрам.

Служэнка другі злева

Пʼяным ударыў «амапаўца» і атрымаў 2 гады «хіміі». А мог сесці на 7 гадоў

Сёння Служэнка можа быць і не да спорту. Сёлета 3 студзеня каля аднаго з бараў Полацка ў стане алкагольнага апʼянення ён збіў незнаёмца. Як сказана ў прысудзе лукашэнкаўскага суда, «беспадстаўна, з хуліганскіх памкненняў, каб выявіць сваю пʼяную ўдаласць, грубую сілу і непавагу да прынятых у грамадстве нормаў паводзін, падышоў да раней не знаёмага А. і ў прысутнасці іншых грамадзян наўмысна нанёс яму два ўдары кулаком у галаву, тым самым прычыніўшы А. фізічны боль і пабоі».

Дасталася і аднаму з так званых амапаўцаў, якія прыбылі на месца здарэння. Служэнка ўдарыў носьбіта формы ў галаву, «прычыніўшы яму раненне слізістай абалонкі левай шчакі з кровазліццём, якая адносіцца да катэгорыі цялесных пашкоджанняў, якія не пацягнулі за сабой кароткачасовага разладу здароўя або нязначнай стойкай страты працаздольнасці».

Служэнку затрымалі, змясцілі ў ІЧУ Полацка, там ён правёў некалькі сутак. У дачыненні да спартсмена распачалі справу па двух артыкулах лукашэнкаўскага крымінальнага кодэкса – ч.1 арт. 339 («Хуліганства») і арт. 364 («Гвалт у дачыненні да так званага супрацоўніка органаў унутраных спраў»). Па першым артыкуле спартсмену пагражала пакаранне ад грамадскіх прац да трох гадоў пазбаўлення волі. Па другой – ад пяці гадоў абмежавання волі да сямі гадоў пазбаўлення волі.

Суд адбыўся 10 красавіка. Служэнку прызналі вінаватым па абодвух артыкулах і шляхам паглынання менш строгага пакарання стражэйшым прызначылі два гады «хіміі». Тэрмін пачне адлік з дня пастаноўкі на ўліку ў папраўчай ўстанове адкрытага тыпу. Пакуль што проста ў залі «суда» Служэнку адпусцілі пад падпіску аб нявыездзе.

Служэнка злева

На фоне беззаконня, якое адбываецца ў Беларусі ў апошнія гады, такі прысуд можна назваць мяккім з улікам таго, што пацярпеў носьбіт амапаўскай формы. Бо нават за звычайны штуршок так званага сілавіка беларусам давалі рэальныя турэмныя тэрміны. Па звестках на вясну 2021 года, па артыкуле 364 у Беларусі асудзілі больш за 100 чалавек, якіх затрымалі са жніўня 2020-га. Яшчэ 109 крымінальных справаў былі накіраваныя ў так званыя суды. Як паведамлялі праваабаронцы, 67 чалавек былі адпраўленыя ў калоніі, 33 прыгаварылі да абмежавання волі, частка з іх атрымалі «хімію» з накіраваннем.

Можна сказаць, што Служэнка абышоўся лёгкім спалохам. Як так атрымалася?

Дапамаглі сувязі трэнера

У Полацку многія, прычым не толькі прадстаўнікі спорту, чулі пра сітуацыю, у якую патрапіў Служэнка. І далёка не ўсё здзіўленыя тым, што баец пазбег калоніі.

Пакуль ішла крымінальная справа, спартсмен знаходзіўся ўдома, а за яго актыўна хадайнічалі знаёмыя і калегі. У першую чаргу асабісты трэнер Анатоль Селядзеўскі.

Нашыя суразмоўцы кажуць, што ў свой час Селядзеўскі выхаваў нямала топ-спартсменаў, быў «сапраўды граматным класным спецыялістам». Але ў апошнія гады колькасць чэмпіёнаў, якія выходзяць з-пад яго рук, значна скарацілася. Па вялікім рахунку, Селядзеўскі сканцэнтраваўся на падрыхтоўцы Служэнкі. Цяпер кікбаксёр трэнуецца пад кіраўніцтвам спецыяліста ў полацкім клубе «Бульбаш». Цікава, што на некаторых пляцоўках у інтэрнэце значыцца, што клуб «часова закрыты», аднак нашыя суразмоўцы запэўніваюць, што «Бульбаш» працягвае працаваць, і што Служэнка там займаецца.

Калі супраць спартсмена распачалі крымінальную справу, Селядзеўскі падключыў усе свае сувязі, каб яе замяць і дапамагчы падапечнаму. Але, як кажуць нашыя суразмоўцы, інфармацыя аб інцыдэнце хутка разляцелася па Полацку, і трэнеру далі зразумець, што спусціць усё на тармазах не атрымаецца – нейкае пакаранне Служэнка ўсё ж мусіць панесці.

Кикбоксер в итоге отделался «химией», и тут очень помогли как раз связи Селедевского, которых у него немало. Бывшей ученицей специалиста является Екатерина Реут, государственный тренер сборной Беларуси по восточным видам единоборств. Как и Селедевский, Реут – подписантка провластного письма. В 2020-м была среди тех, кто прессовал спортсменов, в том числе многократного чемпиона мира и Европы по кикбоксингу Сергея

Кікбаксёр у выніку абышоўся «хіміяй», і тут вельмі дапамаглі якраз сувязі Селядзеўскага, якіх у яго нямала. Былой вучаніцай спецыяліста зʼяўляецца Кацярына Рэут, дзяржаўны трэнер зборнай Беларусі па ўсходніх відах адзінаборстваў. Як і Селядзеўскі, Рэут – падпісантка праўладнага ліста. У 2020-м была сярод тых, хто прэсаваў спартсменаў, у тым ліку чэмпіёна свету і Еўропы па кікбоксінгу Сяргея Скіба, за грамадзянскую пазіцыю па ўказцы старшыні федэрацыі кікбоксінгу і тайландскага бокса, былога кіраўніка лукашэнкаўскага міністэрства ўнутраных спраў Юрыя Караева (займаў пасаду на момант выбараў у жніўні-2020). Рэут і сёння, як гавораць нашыя крыніцы, уваходзіць у найбліжэйшае атачэнне Караева.

Селядзеўскі прасіў былую вучаніцу дапамагчы Служэнку. Як кажуць суразмоўцы «Трыбуны», гэта «ў пэўнай ступені дапамагло змякчыць пакаранне». Ці ёсць непасрэдны кантакт у Селядзеўскага з Караевым, нам даведацца не ўдалося.

Акрамя таго ў «Бульбашы» пад кіраўніцтвам Селядзеўскага займаюцца дзеці розных чыноўнікаў рэгіёну. Напрыклад, сын Валянціна Мартыненкі, начальніка ўпраўлення справамі лукашэнкаўскага выканкама па Наваполацку. Суразмоўцы «Трыбуны» сцвярджаюць, што Мартыненка мае цесныя сяброўскія сувязі са старшынёй так званай Рады Рэспублікі, набліжанай лукашысткай Наталляй Качанавай, якая пачынала сваю карʼеру ў сферы ЖКГ Наваполацка.

Яшчэ Селядзеўскі трэнаваў спартсмена, які зʼяўляецца «сваяком аднаго з кіраўнікоў упраўлення спорту і турызму выканкаму Лукашэнкі па Віцебску».

Акрамя таго «Бульбаш» знаходзіцца на тэрыторыі вайсковай часткі № 5530 унутраных войскаў так званага МУС (там Служэнка якраз і служыў), і ў клубе займаюцца не толькі радавыя, але і, паводле суразмоўцаў «Трыбуны», дзеці афіцэраў.

Увогуле, Селядзеўскі падключыў усе свае сувязі, каб аблегчыць жыццё выхаванцу. І гэтыя намаганні дапамаглі пазбегнуць калоніі. Сёння трэнер робіць усё магчымае, каб Служэнку не накіравалі нават на «хімію».

Фота: sammit.tv

Найлепшае ў блогах
Больш цiкавых пастоў

Іншыя пасты блога

Усе пасты