Футбаліст данецкага «Шахцёра» ўзрадаваўся перамозе Расіі і паставіў самы дарагі лайк у сваім жыцці
Хусар Таіраў застанецца без месячнага заробку.
Вінгер данецкага «Шахцёра» Хусраў Таіраў трапіў у скандал, лайкнуўшы ў Instagram публікацыю аб перамозе зборнай Расіі над Сербіяй (4:0) у таварыскім матчы, які адбыўся 21 сакавіка.
19-гадовы таджыкістанец паставіў лайк пад пастом вядомага расійкага спартовага выдання. Пазней футбаліст прыбраў свой лайк і адпісаўся ад старонкі, але гэта не дапамагло яму пазбегнуць пакарання за свае дзеянні.
Прадстаўнікі данецкага клуба паведамілі, што ведаюць пра сітуацыю і аштрафуюць Тоірава на месячны заробак, а грошы перададуць на патрэбы ўкраінскай арміі.
«У ФК «Шахцёр» бачылі рэакцыю Хусрава Таірава пад пастом аб перамозе краіны-агрэсара. Лічым гэта недапушчальнымі і ганебным паводзінамі.
Футбаліст будзе аштрафаваны на месячны заробак, а гэтыя грошы будуць накіраваныя на забеспячэнне аднаго з падраздзяленняў УСУ, пра што абавязкова будзе паведамлена», – растлумачылі ў данецкім клубе.
Таіраў далучыўся да «Шахцёра» ў сакавіку 2023-га, падпісаўшы кантракт на пяць гадоў.
Меркавалася, што талент з Таджыкістана заменіць Міхаіла Мудрыка ў камандзе, аднак юны футбаліст нават не дэбютаваў за асноўны склад даончан.