😳 Легенда «Барселоны» аднавіла кар'еру ў 58! Кройф называў яго найлепшым футбалістам, якога ён калі-небудзь трэніраваў
«Я гуляю, калі хачу, я сыходжу, калі хачу».
Легендарны нападаючы Рамарыа аднавіў кар'еру гульца ва ўзросце 58 гадоў!
Бразілец падпісаў кантракт з клубам свайго дзяцінства, «Амерыкай» з Рыа-дэ-Жанейра, у якім ён таксама з'яўляецца прэзідэнтам.
«Я гуляю, калі хачу, я сыходжу, калі хачу. Калі трэнеру гэта не падабаецца, я яго звальняю. Калі гулец мне не падыходзіць, я яго штрафую», - жартуе Рамарыа.
Прычына вяртання легенды крыецца ў жаданні сыграць разам са сваім сынам, 30-гадовым Рамарыньё.
«Я не збіраюся сапернічаць у чэмпіянаце, я лепш згуляю некалькі гульняў за каманду майго сэрца і ажыццяўлю яшчэ адну мару, гуляючы разам са сваім сынам, што вы думаеце?», - напісаў Рамарыа на сваей старонцы ў instagram.
Рамарыа атрымлівае мінімальны заробак у «Амерыцы», які аддае клубу. Таксама не чакаецца, што ён прыме ўдзел у матчах чэмпіянату.
Легендарны нападаючы найперш вядомы сваімі выступленнямі за Барселону з 1993 па 1995 гады. За гэты перыяд ён згуляў 65 матчаў, у якіх забіў 39 галоў і аддаў 11 рэзультатыўных перадач. Свой апошні матч бразільскі футбаліст згуляў у 2009-м годзе ў складзе «Амерыкі». У 1994-м годзе Рамарыа стаў чэмпіёнам свету па футболе ў складзе зборнай Бразіліі. Легендарны бразілец таксам з'яўляецца сенатарам ад штата Рыа-дэ-Жанейра.
Ёхан Кройф, галоўны трэнер Рамарыа ў перыяд выступлення бразільца за «Барселону», называў нападаючага «геніем штрафной пляцоўкі» і найлепшым гульцом, якога ён калі-небудзь трэніраваў.