Усе навіны

«Ліверпуль» падпісаў усе дакументы для прызначэння Слота, афіцыйная аб'ява будзе на гэтым тыдні

29 красавіка, 17:49

Новым галоўным трэнерам «Ліверпуля» стане Арнэ Слот, паведамляе інсайдэр Фабрыцыа Рамана. Цяпер спецыяліст узначальвае «Феенорд».

Па дадзеных крыніцы, клубы падпісалі ўсе дакументы, неабходныя для гэтага прызначэння. Афіцыйная аб'ява плануецца на гэтым тыдні.

Паводле інфармацыі Рамана, «Ліверпуль» заплаціць за трэнера кампенсацыю ў памеры 13-15 мільёнаў еўра.

Такім чынам Слот стане самым дарагім нідэрландскім трэнерам у гісторыі.

Цяперашні галоўны трэнер Юрген Клопп пакіне «Ліверпуль» пасля заканчэння сезона.

Каманда займае трэцяе месца ў АПЛ. Табліца тут.