Усе навіны

Ксенія Санковіч: «Падчас кар'еры на ноч не магла і папіць. Паветра ўдыхнеш замест вячэры – і спаць»

25 чэрвеня, 11:20

В.а. генеральнага сакратара алімпійскага камітэта Лукашэнкі Ксенія Санковіч распавяла пра тое, якія абмежаванні ў харчаванні былі ў яе падчас спартыўнай кар'еры.

– У вас цудоўная фігура, пра якую многія могуць толькі марыць. Падзяліцеся сакрэтам правільнага харчавання. Ёсць любімая страва, якое рыхтуеце самі?

– Сакрэт, што няма ніякіх сакрэтаў і абмежаванняў. Калі выходныя і нікуды не трэба спяшацца, я люблю спячы на сняданак блінцы – гэта тое, што ў мяне атрымліваецца сапраўды добра і ад чаго ў працэсе гатавання атрымліваю вялікае задавальненне. Што да правільнага харчавання... стараюся не пераядаць.

– Бульбу любіце?

– Вельмі! І смажаную, і вараную... у любым выглядзе! Але пры гэтым кожны дзень узважваюся, гэта ўвайшло ў звычку. Для сябе вызначыла: як толькі бачу перабор, уключаю рэжым вяртання вагі ў норму. Гэта адбываецца даволі лёгка і хутка. Забаронаў у ежы ў мяне няма, я іх наогул ненавіджу, таму што забаронены плод заўсёды салодкі. Да таго ж падобнага роду абмежаванні прымушаюць успамінаць часы спартыўнай карʼеры, калі жорстка сачыла за вагой і на ноч не магла не толькі паесці, але нават папіць. Акенца адкрыеш, каб свежага паветра ўдыхнуць замест вячэры, – і спаць, – падзялілася Санковіч.