Усе навіны

Аліна Гарнасько: «Пасля этапаў КС увесь свет падзякаваў, што прыўнесла непаўторнае. «Калі пачуеш звонкі смех, жорсткасць, нiзасць – не зламайся»

1 траўня, 10:29

Прарэжымная гімнастка Аліна Гарнасько распавяла пра падтрымку пасля вяратння на міжнародную арэну.

– Ты расказвала, што выязджала на турніры, і цябе ўсюды чакаюць гледачы. Атрымліваецца, твая адсутнасць на Алімпіядзе – канкрэтны прыклад таго, што ў адносінах да нас несумленна паступаюць чыноўнікі. Як да гэтага ў сучасным свеце можна ставіцца?

– З'ездзіўшы на тры этапы Кубка свету ў Грэцыю, Балгарыю і Азербайджан я скажу, што публіка сустракала мяне вельмі цёпла, хоць які-небудзь страх прысутнічаў. Былі шчырыя словы падтрымкі і ў сацсетках.

Увесь свет, які не мог аказацца побач, напісаў, падтрымаў і падзякаваў, што зноў прыўнесла нешта непаўторнае і прыгожае на міжнародную арэну. Гэта вельмі грэе, матывуе.

Я думаю, што чалавечнасьць заўсёды пераможа. Бумерангі заўсёды вяртаюцца, планета круглая, там, наверсе, усім усё лепш відаць. Па-іншаму нават не магу разважаць, бо пакуль што гэта так.

– У цябе ёсць вышэйшая адукацыя, акрамя таго, яшчэ і бліскучая кар'ера. І зараз разважаеш на такія глыбокія філасофскія тэмы. Як ты да гэтага прыйшла?

– Я вельмі люблю нейкі час падумаць, паглыбіцца ў думкі і пабыць адна. Напэўна, так і нараджаюцца такія думкі, цытаты, дэвізы па жыцці. Са мной знаходзяцца вельмі правільныя і моцныя людзі.

(са скажэннямі цытуе верш Нэлі Эфрон – Tribuna.com) «В жестокий XXI век, / во время зависти и мести, / запомни: ты же человек, / так не теряй ни капли чести. / Когда услышишь звонкий смех, / жестокость, низость – не сломайся. / Запомни: ты же человек, / так человеком оставайся» (пераклад: «У жорсткае XXI стагоддзе, / у час зайздрасці і помсты, / запомні: ты ж чалавек, / так не губляй ні кроплі гонару. / Калі пачуеш звонкі смех, / жорсткасць, нiзасць – не зламайся. / Запомні: ты ж чалавек, / так чалавекам заставайся» – Tribuna.com).

Я б неяк так скончыла гісторыю сённяшнюю (інтэрв'ю бралі на ўручэнні гімнастцы дыплома БДУФК – Tribuna.com): вучэбную, спартыўную, прыгожую, залатую. Я да гэтага ішла, я гэтага хацела. Усё, што ты робіш – рабі добра, – сказала Гарнасько.