Усе навіны

Аляксандр Апейкін: «На Гульні сяброўства могуць сабраць 50-60 краін – тады гэта будзе сапраўдная спартыўная падзея, не тое што Гульні СНД»

24 кастрычніка, 18:56

Выканаўчы дырэктар Беларускага фонду спартыўнай салідарнасці Аляксандр Апейкін падзяліўся меркаваннем адносна «Гульняў Сяброўства», якія маюць адбыцца ў Расіі і Беларусі ў 2024 годзе.

– Увогуле, што гэта такое за «Гульні сяброўства»?

– Гэта такі прапагандысцкі адказ на алімпійскія гульні. І негледзячы на тое, што некаторыя мае калегі ставяцца з іроніяй да гэтых гульняў, я б усё ж такі аднёсся больш сур'ёзна. Трэба разумець, што на сённяшні дзень у РФ ёсць спецыялісты, якія могуць зрабіць алімпійскі івэнт на вельмі высокім узроўні. Мы памятаем, што ў Расіі праходзілі універсіяды, алімпійскія гульні ў Сочы, чэмпіянаты свету па хакеі і футболе. Усе яны былі арганізаваны на высокім узроўні.

Па-другое, у Расіі ёсць рэсурсы, якія дазваляюць правесці такія мерапрыемствы. Натуральна гэта будуць не алімпійскія гульні. Але калі палічыць па ўмовах, што будуць добрыя прызавыя, добрая арганізацыя, і калі расійскія дыпламаты будуць у гэта ўключацца, то краін 50-60 яны змогуць сабраць. Тады гэта будзе рэальнае спартыўнае мерапрыемства, а не як Гульні СНД. Я бы сказаў, што не трэба да гэтага ставіцца несурʼёзна, – сказаў Апейкін.