Усе навіны

«Наша Нiва»: «Сілавікі цікавяцца тымі, хто данаціў у Фонд спартовай салідарнасці»

25 кастрычніка, 08:40

Як паведамляе nashaniva.com, беларусамі, якія данацілі ў Беларускі фонд спартовай салідарнасці, цікавяцца сілавікі.

– Па нашых звестках, цяпер прыходзяць не толькі па тых, хто ахвяраваў у «Байсол» і «Байхэлп». Таксама цікавяцца тымі, хто данаціў у Фонд спартовай салідарнасці. Вядома, што часам людзей змушаюць адкупляцца за ахвяраванні праз Facebook на беларускія ініцыятывы, не прызнаныя «экстрэмісцкімі», – паведамляе выданне.

Раней стала вядома, што ў Беларусі за дaнаты адкрываюць крымінальныя справы, аднак некаторым дазваляюць адкупіцца.