Усе навіны

Аляксандр Лукашэнка: «Калі ўжо ты адабраўся на АГ-2024 і едзеш туды ў нейтральным статусе, набі ім морду»

30 красавіка, 14:38

Аляксандр Лукашэнка падзяліўся меркаваннем пра допуск беларускіх спартсменаў на АГ-2024 у нейтральным статусе.

Нагадаем, МАК лічыць магчымым удзел у АГ спартсменаў з Беларусі і Расіі толькі ў статусе індывідуальных нейтральных атлетаў (AIN) пры выкананні шэрагу патрабаванняў, сярод якіх адсутнасць «актыўнай падтрымкі» вайны ва Украіне, а таксама кантракта з ваеннымі або сілавымі ведамствамі Беларусі або Расіі. Магчымасць допуску AIN да Гульняў будзе вызначаць спецыяльна створаная МАК камісія AINERP.

«Гэта справа спартсмена. Але калі ўжо ты адабраўся і едзеш туды ў нейтральным статуце, набі ім морду.

Жадалася бы, канешне, – гімн, сцяг. Але гэта іх жыццё. І яно кароткае. Я не настойваю ні на адным з варыянтаў. Калі яны паедуць – толькі злейшымі будуць», – сказаў Лукашэнка.