Tribuna/Футбол/Блогі/Пад ціскам чынуш рэжыму траціна клубаў адмовілася гуляць у Д3 АБФФ. Давялося рабіць лёсаванне наноў

Пад ціскам чынуш рэжыму траціна клубаў адмовілася гуляць у Д3 АБФФ. Давялося рабіць лёсаванне наноў

А яшчэ ж вісіць пытанне з дублямі.

Аўтар — Pam-pam
23 красавіка, 16:14
1
Пад ціскам чынуш рэжыму траціна клубаў адмовілася гуляць у Д3 АБФФ. Давялося рабіць лёсаванне наноў

23 красавіка ў Доме футбола адбылося паўторнае лёсаванне другой лігі. Нягледзячы на прэсінг з боку так званага міністра спорту Сяргея Кавальчука ў Беларускай федэрацыі футбола не адышлі ад свайго плана па рэфармаванню Д3.

Нагадаем, што АБФФ пад кіраўніцтвам Мікалая Шарснёва фактычна вырашыла адкаціць змены, якія былі ўведзеныя пры папярэднім старшыні Уладзіміры Базанаве. Той бачыў лігу з вялікай (пад сотню) колькасцю ўдзельнікаў, але каманды былі занадта рознымі па сілах, што вяло да частых разгромаў, а многія гульні не адбываліся праз тое, што хтосьці на іх недаехаў.

Першае лёсаванне новага сезону Д3 адбылося яшчэ 3 красавіка, аднак адразу пасля гэтага ў федэрацыю пачалі паступаць лісты ад некаторых клубаў з адмовай удзельнічаць ў розыгрышы другой лігі. Да гэтага клубы сваімі рэкамендацыямі падштурхоўвала рэжымнае міністэрства па спорце.

У выніку АБФФ давялося карэктаваць свае планы з улікам тых, хто адмовіўся, і праводзіць лёсаванне нанова.

Замест заяўленых першапачаткова 34 клубаў у новым сезоне Д3 прымуць удзел усяго 22 калектывы. Столькі ж апошні раз у лізе было ў сезоне-2020. Самаадвод пад ціскам лукашэнкаўскіх чынуш узялі наступныя калектывы: МНПЗ, «Поўначлюкс Агра», «Асіповічы», «Горкі», «Міёры», «Атлант» «Шчучын», «Агра-Пелішчэ», «Надзея», «Івацэвічы-ДзЮСШ», «Кронан», «Крэчэт».

Акрамя таго, АБФФ прыйшлося скараціць лігу да двух дывізіёнаў першапачаткова планаваліся тры.

Колькасць дубляў каманд «вышкі» пакуль застаецца на заяўленым узроўні – 12.

Пры гэтым удзел дублюючых складаў клубаў вышэйшай лігі ўсё яшчэ пад пытаннем. Справа ў тым, што так званы міністр спорту вырашыў стварыць сваю другую лігу і плануе, што рэзервісты будуць гуляць у яго. У лізе Кавальчука плануецца стварыць сем зон па геаграфічнай прыкмеце.

АБФФ ўключыла дублі ў лёсаванне, кіруючыся рэгламентам ліцэнзавання, паводле якога клубы вышэйшай лігі абавязаныя мець у сваёй структуры «фармы», якія ўдзельнічаюць у спаборніцтвах пад эгідай АБФФ. Няўдзел з'яўляецца парушэннем, за якое па рэгламенце пагражаюць санкцыі аж да зняцця пунктаў у чэмпіянаце.

Ужо пасля лёсавання пра новую рэформу выказаўся галоўны трэнер «Макслайна» і былы галоўны трэнер зборнай Беларусі Юрый Пунтус. Спецыяліст лічыць, што перамены пойдуць на карысць белфутболу і ў спартыўным плане, і ў плане відовішчнасці.

«Калі мы бачылі вынікі па 20:0... Гэтую статыстыку я пачытаў, і я думаю, што гэта не выдумка, нехта гэтым спецыяльна займаўся і ён за гэтыя лічбы адказвае, калі 123 недаезды… Ну, каму гэта трэба? Які можа быць футбол, што футбол ад гэтага выйграе?»

Старт чэмпіянату запланаваны на 27 красавіка.

Іншыя пасты карыстальніка

Усе пасты