Tribuna/Футбол/Блогі/Толькі адзін заўзятар дабраўся да выязнога матча «Ле-Мана». Вось як шчодра яму аддзякавалі футбалісты

Толькі адзін заўзятар дабраўся да выязнога матча «Ле-Мана». Вось як шчодра яму аддзякавалі футбалісты

Недарэмна праехаў 600 кіламетраў.

Аўтар — Sam_Na_Sam
29 красавіка, 15:38
1
Толькі адзін заўзятар дабраўся да выязнога матча «Ле-Мана». Вось як шчодра яму аддзякавалі футбалісты

На матчы «Нансі» і «Ле-Мана» гасцявы сектар аказаўся амаль пустым. «Чырвона-жоўтых» падтрымліваў толькі адзін заўзятар. Затое які! Каб убачыць сваю любімую каманду мужчына пераадолеў 600 кіламетраў, узяў з сабой сцяг і ўвесь матч актыўна падбадзёрваў гульцоў у кампаніі самотнага сцюарда. І футбалісты яму шчодра адплацілі. «Ле-Ман» у гэты вечар забіў у шэсць разоў больш, чым меў фанатаў на стадыёне. Вось так, адданасць клубу аказалася ўзнагароджаная выдатнай перамогай ажно з дзевяццю галамі.

Некаторыя з тых фанаў, якія засталіся дома, прапанавалі паставіць заўзятару-адзіночцы статую каля стадыёна «Ле-Мана». Не ведаем, як наконт гэтай ідэі, але абанемент на наступны сезон хлопец дакладна заслужыў.

Іншыя пасты карыстальніка

Усе пасты