Tribuna/Футбол/Блогі/Фаны «Цюрыха» выратавалі матч з дапамогай рыдлёвак. Яны з дазволу суддзі выбеглі на поле і хутка расчысцілі яго ад снега

Фаны «Цюрыха» выратавалі матч з дапамогай рыдлёвак. Яны з дазволу суддзі выбеглі на поле і хутка расчысцілі яго ад снега

Гульня аднавілася праз паўгадзіны.

Аўтар — Sam_Na_Sam
23 красавіка, 15:28
Фаны «Цюрыха» выратавалі матч з дапамогай рыдлёвак. Яны з дазволу суддзі выбеглі на поле і хутка расчысцілі яго ад снега

У рамках 33-га тура чэмпіянату Швейцарыі «Цюрых» прымаў на сваім стадыёне «Санкт-Галлен». Аднак гульня аказалася пад пагрозай зрыву з-за моцнага снегападу. На размінцы поле было яшчэ зялёным, таму суддзя даў стартавы свісток. Але зусім хутка газон поўнасцю пакрыўся снегам. Матч давялося прыпыніць ужо на шостай хвіліне.

І тады на дапамогу прыйшлі заўзятары. Важна, што спусціцца з трыбун ім дазволіла ахова стадыёна. Ды і арбітр быў не супраць. Фаны «Цюрых» ўзброіліся рыдлёўкамі і расчысцілі поле літаральна за паўгадзіны. Гульня аднавілася.

І ўсе ж, парадаваць сваіх прыхільнікаў за фізічныя намаганні гаспадары не змаглі. У важнай спрэчцы за месца ў еўракубках «Цюрых» саступіў канкурэнту 0:1. Можа быць, выправіцца ў наступных гульнях? Было б добра аддзякаваць хлопцам хатняй перамогай.

Іншыя пасты карыстальніка

Усе пасты