Tribuna/Футбол/Блогі/Як бразілец і аргенцінец нагнулі ФІФА і УЕФА, адсудзіўшы больш за 100 мільёнаў за спрэй для штрафных

Як бразілец і аргенцінец нагнулі ФІФА і УЕФА, адсудзіўшы больш за 100 мільёнаў за спрэй для штрафных

Таксама заявілі, што УЕФА наогул карыстаюцца падробкай.

4 траўня, 03:24
Як бразілец і аргенцінец нагнулі ФІФА і УЕФА, адсудзіўшы больш за 100 мільёнаў за спрэй для штрафных

Калі вы глядзіце футбол, то заўважалі, што арбітры часцяком карыстаюцца спрэямі. А ці ведалі вы, адкуль і як ён з'явіўся? Таксама на фоне гэтага спрэю велізарныя сусветныя футбольныя арганізацыі панеслі велізарныя выдаткі – усё праз прагнасць чыноўнікаў.

Сам спрэй ў футболе зʼявіўся на чэмпіянаце свету-2014 у Бразіліі. Рашэнне пра яго ўкараненне спадабалася ўсім заўзятарам. Арбітры сталі выразна паказваць месца прабіцця штрафнога, а таксама пачалі абазначаць спрэем мяжу для сценкі. Гэта стала эфектыўнай мерай супраць руху сценкі бліжэй да гульца, які выконвае штрафны, або перастаўлення мяча бліжэй да брамы.

Гейнэ Алеманье – стваральнік спрэю. Бразілец знайшоў рашэнне супраць хітрасцяў у футболе, але арганізацыі наплявалі на яго правы. Мужчына падаў у суд на ФІФА і спрабаваў даказаць, што яго распрацоўка пад назвай «9,15» выкарыстоўвалася без яго дазволу. Футбольная арганізацыя нават не выплаціла яму кампенсацыю як уласніку патэнта.

З мужчынам выходзілі на кантакт розныя функцыянеры, каб пагандлявацца. Перамовы ішлі не вельмі гладка, але ўсё ж бакі сышліся на кампенсацыі ў 40 мільёнаў долараў. На наступны дзень пасля згоды зноў усё пайшло не па плане – памёр Хуліа Грандона, прэзідэнт Футбольнай асацыяцыі Аргенціны. Менавіта праз яго Алеманье камунікаваў з ФІФА. У выніку скарыстаўшыся становішчам, іншыя функцыянеры прапанавалі бразільцу смешныя 500 тысяч даляраў. Гейнэ не разгубіўся і адразу пайшоў у суд.

24 сакавіка суддзя прыняў бок вынаходніка. ФІФА прайграла справу і было вымушана выплаціць ужо 120 мільёнаў долараў за чароўны спрэй. Гейнэ таксама заручыўся падтрымкай Пабла Сільвы, другога чалавека, які прымаў удзел у распрацоўцы спрэю.

«Мы шакаваныя тым, што два простых чалавека, накшталт нас, засудзілі такога гіганта, як ФІФА», – цытуе дуэт Gazzetta.

Бразільскі партал апублікаваў фатаграфіі Алеманье з футбольнымі арбітрамі з ніжэйшых ліг, якія ўжо ў 2000 годзе выкарыстоўвалі яго вынаходніцтва для абазначэння на полі мяча і сценкі пры штрафным удары. Уласнікі патэнта таксама падазравалі, што ФІФА спрабавала прадаць патэнт іншым кампаніям за іх спінай. Бразільскі суд ужо пастанавіў спагнаць з ФІФА па $15 тысяч за кожны матч пад эгідай арганізацыі ў 44 краінах рэгістрацыі патэнта. Дарэчы, у гэтым спісе ёсць Расія.

«Фактычна ў нас ёсць формула Coca-Cola – такі ж сакрэтны і непаўторны склад. Унутры балона раствор з дакладных прапорцый вады, паліва і бутану. У патэнце пазначаныя формула і аб'ём, які не наносіць шкоды здароўю гульцоў і газону. Таксама наш склад не ўспрымальны да дажджу», – адказваюць мужчыны на пытанне пра склад знікаючага спрэю.

Пры гэтым, са слоў Алеманье, калі ФІФА проста скрала тэхналогію, УЕФА выкарыстоўвае няякасны аналаг. «Іх раствор настолькі дрэнны, што пена знікае, нават не дасягнуўшы газона. Гэта прыкладна гэтак жа бескарысна, калі б яны раздалі суддзям свісткі, якія не свішчуць», – абураюцца ў Spuni, кампаніі, якая займаецца вырабам спрэю.

ФІФА абурылася такім дзёрзкім учынкам бразільца і аргенцінца і адразу выйшла ў публічную прастору з заявай: «Але наогул, калі ў спадара Алеманье ёсць нейкія правы на тэхналогію, яму лепш абмяркоўваць яе з іншымі вытворцамі спрэяў, а не з намі. Мы сусветны кіруючы орган у футболе, а не завод па вытворчасці або продажы тавараў для гульні ў футбол. Менавіта таму мы не зацікаўленыя і ніколі не былі зацікаўлены ў куплі правоў на выкарыстанне таго ці іншага прадукту.

Акрамя таго, ФІФА не з'яўляецца арганізатарам усіх футбольных матчаў, якія праходзяць на планеце. І тым больш мы не можам навязаць арганізатарам гульняў, дзе і які спрэй закупляць. На рынку ёсць некалькі вытворцаў знікаючых спрэяў. ФІФА купляла яго ў кампаніі Алеманье, але не загадвала ўсім рабіць гэтак жа».

Справа зайшла настолькі далёка, што вынаходнікам спрэя пачалі прыходзіць пагрозы на той выпадак, калі яны не забяруць заяву з суда. Але не, яны не пабаяліся і нагнулі сістэму. Яны даказалі, што з'яўляюцца ўласнікамі патэнта, а ФІФА і УЕФА ўжо адкрылі кашалькі.

Мегакамічны момант адбыўся ў матчы чэмпіянату Грэцыі па футболе паміж камандамі «Ксанці» і «АЕК». Гаспадары атрымалі права на стандарт паблізу штрафнога суперніка. Арбітр Іааніс Пападопулас абвёў месца ўдару знікаючым спрэем, каб паўабаронца «Ксанці» Брыту не рухаў мяч, і ў працэсе суддзя запырскаў буцу футбаліста. Брыту выказаў пачуццё гумару, паказушна абурыўся і з усмешкай выцер буц аб нагу рэферы. Суддзя жарт не ацаніў і паказаў жоўтую картку.

А вось у Джона Моса, арбітра АПЛ, справы са спрэем таксама не пайшлі. Аднойчы ён выпадкова запырскаў ім гульца «Арсенала» Санці Касорлу. Таму, сітуацый са спрэем было вельмі шмат, як камічных, так і фінансавых.

***

Падпісвайцеся на тэлеграм канал аўтара.

Іншыя пасты карыстальніка

Усе пасты