Усе навіны

Алім Селімаў: «У беларускіх барцоў усе шанцы на золата АГ. Нягледзячы на тузанне нашых суседзяў, нас чакаюць усе астатнія»

22 красавіка, 14:45

Кіраўнік беларускай федэрацыі барацьбы Алім Селімаў заявiў, што беларускіх барцоў чакаюць на Алімпіядзе ў Парыжы і на іншых спаборніцтвах.

«Нейкіх адхіленняў ад курса мы пакуль не бачым. Мы едзем [на Алімпіяду], нас падтрымлівае Міжнародная федэрацыя барацьбы. Нас чакае свет барацьбы, нягледзячы на тузанне нашых суседзяў, нас там усе астатнія чакаюць, і мы вельмі гэтаму рады.

У нас няма алімпійскага залатога медаля, вядома, рабяты гэта таксама разумеюць. Быць першынцам суверэннай Рэспублікі Беларусь, усе, вядома, хочуць, і ўсе разумеюць адказнасць, і ўсе разумеюць, наколькі важная для нас, для нашага віду спорту гэта залатая ўзнагарода. І ведаеце, у нас усе шанцы на гэта ёсць. Тут не Богі гаршкі абпальваюць. Таму мы будзем вельмі моцна перажываць і вельмі моцна заўзець за нашых рабят», – сказаў Селімаў.