Беларуска Іванова заваявала алімпійскую ліцэнзію
У Стамбуле праходзіць алімпійскі кваліфікацыйны турнір па барацьбе. Беларусы бяруць удзел у нейтральным статусе.
У паўфінале беларуска Вераніка Іванова абышла шведку Ёхану Ліндбарг з лікам 10:0 і стала ўладальніцай алімпійскай ліцэнзіі па жаночай барацьбе ў вагавой катэгорыі да 62 кг.
Усяго яна правяла на турніры 5 сустрэч, у 4 з якіх атрымала перамогі.
Па падліках Tribuna.com, беларусы ўзялі 26 ліцэнзій на АГ-2024: раней паступілі дзевяць у барацьбе, па тры ў плаванні, цяжкай атлетыцы i веславанні на байдарках i каноэ, па дзве ў прыжках на батуце i акадэмічным веславанні, а таксама па адной у веласпорце, тхэквандо і стральбе.
Акрамя таго, чакаюць рашэння МАК беларускія лёгкаатлеты з выкананым нарматывам, а ў шэрагу відаў з удзелам беларускіх спартсменаў кваліфікацыя на АГ працягваецца.
Алімпіяда-2024 пройдзе з 26 ліпеня па 11 жніўня ў Парыжы.