Tribuna/Футбол/Блогі/Гулец «Ліверпуля» здае кватэры, у якiх не хочацца жыць – вакол цвiль, завiтваюць мышы

Гулец «Ліверпуля» здае кватэры, у якiх не хочацца жыць – вакол цвiль, завiтваюць мышы

Арандатары паказалi фота.

Аўтар — Pam-pam
24 красавіка, 01:25
Гулец «Ліверпуля» здае кватэры, у якiх не хочацца жыць – вакол цвiль, завiтваюць мышы

Вінгер «Ліверпуля» Кодзі Гакпа, як толькі пачаў зарабляць нядрэнныя грошы, інвеставаў у нерухомасць. У розных гарадах Нідэрландаў, адкуль гулец родам, ён купіў дзясяткi кватэр і пачаў здаваць іх у арэнду. Вось толькі стан гэтых жылых памяшканняў проста жахлiвы.

Як піша рэгіянальная нiдэрландская газета De Limburger, жыхары скардзяцца на структурныя праблемы, нашэсце паразітаў і дрэнны рамонт. Пры гэтым агентства, якое кiруе працэсам арэнды, ставiць цэну 875 еўра у месяц за адну сырую падвальную кватэру, пакрытую цвіллю, і 850 еўра у месяц за іншую, настолькі цесную, што жыхарам даводзіцца хадзіць бокам, каб праціснуцца да ўваходных дзвярэй. Сярэдняя арэндная плата ў гэтым раёне складае 560 еўра ў месяц.

У 24-гадовага футбаліста ёсць кватэры ў Ратэрдаме, Дардрэхце, Рурмондзе, Верце і Гелене. І практычна ўсе яго жыхары скардзяцца на жудасныя ўмовы, агідны рамонт і паразітаў.

«Вы бачыце сляды на маёй канапе? Гэта ўсё грызуны. Насамрэч я нават не адважваюся знаходзіцца тут», – заявіў адзін з арандатараў Дзьюі Коўвенберг.

«Пацук упаў [з дзіркі ў столі] у маю гасцёўню. Гэта напалохала мяне да смерці. Я бачыў, як ён бег. Гэта быў пацук з доўгім хвастом. Гэта дакладна была не мыш», – кажа іншы арандатар Рыкарда Сілва.

Паведамлялася, што Гакпа карыстаецца паслугамі Стэфана Сталса, супрацоўніка фінансавай кампаніі, якому даручана вырашаць праблемы арандатараў і збіраць плату. Сталс адпрэчыў заявы наконт пацукоў і заявіў, што ўсе пытанні, звязаныя з абслугоўваннем нерухомасці, вырашаліся аператыўна. Аднак ён прызнаў, што праверыў стан толькі чатырох з 11 кватэр, якія належаць Гакпа ў Рурмондзе. Ён таксама прызнаў, што ў адной з кватэр сапраўды завяліся мышы.

«Ліверпуль» адмовіўся ад каментарыяў, патлумачыўшы тым, што лiчыць гэта асабістай справай Гакпа. У гэтым сезон за клуб футбалiст згуляў 48 матчаў, забіў 14 мячоў і аддаў чатыры дзейсныя перадачы. Яго кантракт з «чырвонымі» разлічаны да 2028 года.

Гакпа – набожны хрысціянін і ўзначальвае біблейскую групу ў складзе зборнай, якая праводзіць малітоўныя сходы перад кожнай міжнароднай гульнёй. Але за што выпрабаваннi ўмовамi жыцця выпадаюць арандатарам футбалiста – пытанне без адказу.

Іншыя пасты карыстальніка

Усе пасты