Tribuna/Футбол/Блогі/Марцінес атрымаў другую жоўтую за правакацыі, але застаўся на полі – і, як і ў фінале ЧС, выйграў у французаў серыю

Марцінес атрымаў другую жоўтую за правакацыі, але застаўся на полі – і, як і ў фінале ЧС, выйграў у французаў серыю

У сваім стылі.

19 красавіка, 05:07
Марцінес атрымаў другую жоўтую за правакацыі, але застаўся на полі – і, як і ў фінале ЧС, выйграў у французаў серыю

Завяршыўся матч чвэрцьфіналу Лігі канферэнцый «Ліль»«Астан Віла», у якім англійская каманда перамагла на выездзе французаў у серыі пенальці 4:2 (асноўны час – 2:1 на карысць калектыву Фансекі).

Такі вынік – заслуга Марцінеса, які ў сваім рэпертуары пачаў граць на нервах супернікаў і іх заўзятараў. Спачатку ён адбіў першы пенальці, а затым пачаў правакаваць заўзятараў.

За такія дзеянні ён атрымаў другую жоўтую, але гульню ўсё ж працягнуў. Бо гэта па правілах!

Калі вы не ведалі, з 2020 года ўсе чырвоныя і жоўтыя карткі, што атрыманыя ў асноўны і дадатковы час матча, не пераносяцца ў серыю пасляматчавых пенальці.

А пасля Марцінес выцягнуў і вырашальны пяты ўдар французаў. Пасля апошняга сэйва ён увогуле вырашыў патанчыць перад трыбунамі. ВІДЭА.

Вы таксама згадалі чэмпіянат свету? Менавіта супраць зборнай Францыі ён быў асабліва актыўным:

А галоўнае: у фінале выйграў серыю пенальці менавіта ў зборнай Францыі, дзе таксама правакаваў супернікаў. І забраў прыз найлепшага галкіпера турніру.

Фота: скрыншоты трансляцыі Megogo, ВВС, Football365. Daily Star.

Іншыя пасты карыстальніка

Усе пасты